14 студзеня 2024 - 50 гадоў з дня заснавання ансамбля "Харошкі"
Дата і месца правядзення: 18 кастрычніка 2017 года, пачатак у 19.00. Вялікая канцэртная зала «Мінск» (вул. Кастрычніцкая, 5).
Кантактная інфармацыя: +375 (29) 779-42-40, +375 (29) 629-93-99
Квіткі: 10 руб., 12 руб., 14 руб., 17 руб., 20 руб., 22 руб.
Праграма створана на аснове гістарычнага, археалагічнага і фальклорна — этнаграфічнага матэрыялу. Станаўленне і развіццё беларускай нацыянальнай культуры з часоў паганства па ХХ стагоддзе ўключна.
Выразна і маштабна, праз прызму розных гістарычных эпох, мовай сучаснай харэаграфіі, з дапамогай старадаўніх музычных інструментаў, нацыянальнага касцюма, прадметаў побыту распавядаецца аб станаўленні і развіцці беларускай нацыі і культуры народа да сённяшніх дзён.
Аўтар і кіраўнік праекта — Гаявая Валянціна Іванаўна, мастацкі кіраўнік і галоўны балетмайстар БГАЗХА «Харошкі», Народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне", кавалер ордэна Францыска Скарыны.