БГЗХА «Харошкі»

Прэса

05 сакавіка 2024 года

"Я не шукала танцы. Я шукала цікавых людзей". Як стваралі легендарныя "Харошкі"?

Навіны

15 лютага 2024 года

Ансамбль “Харошкі” запрашае адзначыць прыход вясны разам!

Прэса

24 студзеня 2024 года

Паўвекавы алмаз «Харошак»

  • Галоўная
  • Навіны
  • Ансамбль “Харошкі” запрашае адзначыць прыход вясны разам!
Навіны
15.02.2024

Ансамбль “Харошкі” запрашае адзначыць прыход вясны разам!

Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль «Харошкі» 1 і 2 сакавіка на галоўнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы пакажа канцэртную праграму «Вясна ў Купалаўскім» ‑ яркую, эмацыйна багатую, напоўненую разнастайнымі фарбамі і непаўторнымі мастацкімі вобразамі.
Ансамбль “Харошкі” запрашае адзначыць прыход вясны разам!

Менавіта вясне ‑ самай жыццесцвярджальнай пары года прысвечана канцэртная праграма Валянціны Гаявой, у якой мовай харэаграфіі яна па-майстэрску апявае прыгажосць прыроды, грацыю і хараство жанчыны. Праграма ўключае ў сябе лірычныя, поўныя пяшчоты кампазіцыі, а таксама цікавыя, дынамічныя нумары ‑ трыумф жыцця, шчасця, кахання, адраджэння Зямлі. Расліны, птушкі, людзі славяць цудоўную пару года, адчуваюць ўнутраны ўздым, прыліў сіл і энергіі – гэта найлепшым чынам адлюстравана ў тэатралізаванай праграме «Вясна ў Купалаўскім».

Да сустрэчы, шаноўныя сябры, 1 і 2 сакавіка ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы (г. Мінск, вул. Энгельса, 7) на дзіўным і непаўторным свяце высокага харэаграфічнага мастацтва, якое абавязкова падорыць вам многа радасці і выдатны настрой!

Пачатак а 19-ай гадзіне. Канцэрт пройдзе пад жывую музыку ў выкананні камерна-інструментальнага і вакальнага ансамбля.

Запрашаем набыць квіткі, ў касе Купалаўскага тэатра, а таксама анлайн на нашым сайце, на сайтах www.kupalauski.by, www.kvitki.by, www.ticketpro.by.

Даведкі по тэлефоне +375 17 374 84 52.

  • Галоўная
  • Навіны
  • Калектыў
    • Мастацкі кіраўнік
    • Аб калектыве
    • Гастролі
    • Райдэр
    • Школа-студыя
    • Аркестр
    • Ідэалагічная праца
  • Праграмы
    • «Мы –беларусы» («Поры года»)
    • «Полацкі сшытак»
    • «Фальклор»
    • «Тураўская легенда»
    • «Бывай, ХХ стагоддзе» («Бабруйскія карцінкі» і «Местачковыя карцінкі»)
    • «Мой лёс – Харошкі»
  • Медыя
    • Прэса
    • Відэа
  • Кантакты
© 2004 - БДAЗХА «Харошкі»
Распрацоўка: ЦВР «Кастрычніцкі»

КУПІЦЬ БІЛЕТ

  • RU
  • EN
Instagramm
Facebook
<