БГЗХА «Хорошки»

Новости

08 августа 2025 года

16 августа Белорусский государственный академический заслуженный хореографический ансамбль «Хорошки» приглашает минчан и гостей столицы в Александровский сквер на концерт выходного дня

Пресса

04 августа 2025 года

«Танец — дело моей жизни»: в чем секрет успеха детской студии хореографического ансамбля «Хорошки»

Новости

31 июля 2025 года

Яркую, интересную театрализованную программу «Жніво» представит ансамбль «Хорошки» 25 сентября на сцене Национального академического театра имени Янки Купалы

  • Главная
  • Медиа
  • Пресса
  • «Харошкі» — у дэталях
Пресса
04.02.2012

«Харошкі» — у дэталях

Танцы для… слухання у канцэрт-холе. Наша ўяўленне пра Беларускі дзяржаўны харэаграфічны ансамбль “Харошкі” на чале з народнай артысткай краіны Валянцінай Гаявой — значна пашырылася. З таго самага часу, як выйшаў аўдыяальбом “Музыка для душы”, падрыхтаваны аркестравай групай ансамбля і прэзентаваны ў сталічным Канцэрт-холе “Верхні горад”.
«Харошкі» — у дэталях

Звычайна ж як? Кажам "Харошкі" - і перад вачыма ўзнікаюць знакамітыя танцавальныя нумары ансамбля, нават з абліччамі ўлюбёных салістаў, пачынаючы са славутага Фёдара Балабайкі. Цяпер гэтае прыслоўе можна прадоўжыць: кажам "Харошкі" - і... чуюцца іх знакамітыя мелодыі, прычым не толькі тыя, паводле якіх пастаўлены танцы. Дый уласна танцавальная музыка, прайграная-праспяваная без харэаграфічнага відовішча, успрымаецца інакш. У ёй заўважаеш тое, на што не заўсёды звяртаў увагу: на першы план выходзяць многія дэталі, якія быццам "засланяліся" рухамі, а галоўнае - адразу відавочны індывідуальныя творчыя почыркі музычных кіраўнікоў аркестра.

Ва Уладзіміра Гінько - добра спрактыкаванае ўменне знайсці безліч варыянтаў выкладання народных песень, не выходзячы за межы традыцый. Тут дзейнічае прынцып: усё быццам тое ж, ды вынік - штораз новы. У Марыны Марозавай - кампазітарскае імкненне спалучыць звыклы фольк з камерна-вакальным кірункам, рамансавасцю, выйсці за рамкі аднаго стылю, далучыць найноўшыя акадэмічныя тэхнікі пісьма. Выкарыстала яна і свае ранейшыя творчыя пошукі ў жанры вакальных цыклаў, нават напрацаваны раней музычны матэрыял. Ярчэй высвеціўся і почырк Уладзіміра Турчынскага, спалучэнне ў апрацаванай ім "Перапёлцы" беларускай песеннасці з еўрапейскімі ансамблева-харавымі прыёмамі.

Сольнік аркестра не паўтарыў драматургію кампакт-дыска. Ён дадаў да агульнай "шляхетнасці" гучання сцэнічную энергетыку, а таксама некалькі "завадных" інструментальных кампазіцый, якія дазволілі напоўніцу ацаніць майстэрства аркестрантаў, дзе літаральна кожны - адметны саліст, а то і мультыінструменталіст. Увогуле ж, на такіх канцэртах, дзе аркестр не хаваецца за спінамі танцоўшчыкаў, выпрацоўваецца музычная вытанчанасць, высокая культура выканання, што толькі падкрэслівае творчае крэда "Харошак": узнёсласць, паэтызаванасць, палёт душы.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ (газета "Культура")

  • Главная
  • Новости
  • Коллектив
    • Художественный руководитель
    • О коллективе
    • Гастроли
    • Райдер
    • Школа-студия
    • Оркестр
    • Противодействие коррупции
    • Идеологическая работа
  • Программы
    • «Мы –белорусы» («Времена года»)
    • «Полоцкая тетрадь»
    • «Фольклор»
    • «Туровская легенда»
    • «Прощай, ХХ век» («Бобруйские картинки» и «Местечковые картинки»)
    • «Моя судьба – Хорошки»
  • Медиа
    • Пресса
    • Видео
  • Контакты

 

© 2004 -

БГAЗХА «Хорошки»

 

 

Разработка: ЦВР «Октябрьский»

10-04-25-45 2025-Год благоустройства

 

23 01 25 22Портал рейтинговой оценки

 

Министерство культуры Республики Беларусь
  • BE
  • EN
Instagramm
Facebook
<