БГЗХА «Хорошки»

Новости

08 августа 2025 года

16 августа Белорусский государственный академический заслуженный хореографический ансамбль «Хорошки» приглашает минчан и гостей столицы в Александровский сквер на концерт выходного дня

Пресса

04 августа 2025 года

«Танец — дело моей жизни»: в чем секрет успеха детской студии хореографического ансамбля «Хорошки»

Новости

31 июля 2025 года

Яркую, интересную театрализованную программу «Жніво» представит ансамбль «Хорошки» 25 сентября на сцене Национального академического театра имени Янки Купалы

  • Главная
  • Медиа
  • Пресса
  • Ой, ты, зімачка-зіма!..
Пресса
22.01.2015

Ой, ты, зімачка-зіма!..

Днямі ў вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі з вялікім поспехам адбыўся канцэрт-спектакль Беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі».
Ой, ты, зімачка-зіма!..

Чаму канцэрт-спектакль? Таму што папулярны ў нашай краіне калектыў стварае на сцэне самыя сапраўдныя маленькія балеты і цэлыя спектаклі. Іх героі-персанажы атрымліваюць дэталёва распрацаваныя харэаграфічныя партыі, музычныя тэмы, арыгінальныя касцюмы. А ўсё дзейства ў цэлым — завершаную драматургію з адпаведным сцэнаграфічным рашэннем.

Яркім пацвярджэннем таму стаў і нядаўні канцэрт пад назваю «Зімачка». Пачаўся ён вакальна-харэаграфічнай кампазіцыяй «Каляда». Сродкамі народна-сцэнічнага танца каларытна перадаюцца ўсе адметныя моманты гэтага яскравага зімовага свята. Тут і «цыганка», і «каза», і «чалавек са звяздою». Разгортваецца жартоўнае святочнае шэсце, падчас якога, па даўняй традыцыі, спяваюць, танцуюць, зычаць гаспадарам шчасця і дабрабыту.

Па-свойму адзначаюць свята ў панскім палацы (танец «Каляды ў маёнтку»). Спешчаная, капрызная пані патрабуе ад пакаёвак цішыні і ўмошчваецца ў мяккае крэсла, каб падрамаць, аднак вясёлыя, гарэзлівыя гульні маладых урэшце захопліваюць і яе. Нумар пастаўлены з глыбокім досціпам і мяккім гумарам.

Вядома ж, зіма ў вёсцы — не толькі адпачынак, гульні ды забавы. Гэта яшчэ і час карпатлівай працы, народнай творчасці. Пра гэта апавядае танец «Кросны» — танец, рытм якога нагадвае работу кроснаў — старадаўняга ткацкага станка. А пластыка танцораў выдатна перадае багаты ўзор традыцыйнага беларускага ткацтва.

Наступны танец — «Кужалёк» — рухае дзеянне канцэрта-спектакля далей. Мы бачым дзяўчат, якія трымаюць у руках сувоі вытканага кужалю. Калі пачыналася адліга, палатно рассцілалі на снезе, тапталі яго, мялі, білі, каб яно стала мяккім ды бялюткім, як снег. Гледачы зачараваны тым, з якой замілаванасцю і паэтычнасцю перадаюць артысты ансамбля ўсе этапы гэтай, здавалася б, будзённай сялянскай працы…

Канцэрт «Харошак», як і заўсёды, скончыўся авацыямі ў зале. У гэтым, вядома, галоўная заслуга мастацкага кіраўніка ансамбля, народнай артысткі Беларусі, лаўрэаткі Дзяржаўнай прэміі рэспублікі Валянціны Гаявой. Абапіраючыся на глыбокія традыцыі народна-сцэнічнага танца і свабодна валодаючы мовай сучаснай харэаграфіі, яна стварае яркія, маштабныя, жыццесцвярджальныя харэаграфічныя палотны. Літаральна кожны нумар — гэта сапраўдны сцэнічны шэдэўр, у аснове якога спалучэнне дасканалай харэаграфічнай тэхнікі, адметнага нацыянальнага каларыту і высокага майстэрства артыстаў ансамбля.

Поспеху канцэрта, несумненна, садзейнічалі арыгінальныя, бездакорныя музычныя апрацоўкі і аранжыроўкі Уладзіміра Гінько, а таксама самабытныя касцюмы, створаныя мастакамі Аляксеем Гаявым і Юрыем Піскуном.

Автор: Зіновій Прыгодзіч

Источник: Звязда

  • Главная
  • Новости
  • Коллектив
    • Художественный руководитель
    • О коллективе
    • Гастроли
    • Райдер
    • Школа-студия
    • Оркестр
    • Противодействие коррупции
    • Идеологическая работа
  • Программы
    • «Мы –белорусы» («Времена года»)
    • «Полоцкая тетрадь»
    • «Фольклор»
    • «Туровская легенда»
    • «Прощай, ХХ век» («Бобруйские картинки» и «Местечковые картинки»)
    • «Моя судьба – Хорошки»
  • Медиа
    • Пресса
    • Видео
  • Контакты

 

© 2004 -

БГAЗХА «Хорошки»

 

 

Разработка: ЦВР «Октябрьский»

10-04-25-45 2025-Год благоустройства

 

23 01 25 22Портал рейтинговой оценки

 

Министерство культуры Республики Беларусь
  • BE
  • EN
Instagramm
Facebook
<