14 студзеня 2024 - 50 гадоў з дня заснавання ансамбля "Харошкі"
Маляунічыя карціны народнага жыцця ў розныя часы i поры году (зіма, вясна, лета, восень) складаюць сюжэтную канву большасці нумароў праекта. У iм знайшлi адлюстраванне i трагічныя старонкі нашага гістарычнага мінулага, i вясёлыя традыцыйныя святы ды абрады, пададзеныя з вялікім мастацкім густам у высокапрафесійным выкананні таленавітых артыстаў. Але не caмі падзеі, нават вельмі значныя, а лес простага чалавека, здольнага выжыць у самых складаных умовах i абставінах, чалавека, які паказаны з yciмi супярэчлівасцямі яго натуры, паводзін, веравызнання, займае галоўнае месца ў спекталі. 3вычайны сельскі працаўнік, ваяр, каханак, ён, на думку пастаноушчыкаў, у першую чаргу — Чалавек. I ў гэтым яго сіла, яго прызначэнне, яго прыгажосць.
Спектакль падкупляе i тым, што змяшчае ў сабе цэлы акіян трапяткіх пачуццяў, перадае пяшчоту i любасць да роднай зямлі. Гэтыя пачуцці набываюць асаблівую выразнасць у другой частцы тэатралізаванай праграмы (лета — восемь), калі падаюцца ў кантрасце светлай радасці жыцця i разбуральнай жорсткасці вайны.
Першая палова спектакля «Беларусы» (зіма — вясна) ужо разглядалася на старонках «Мастацтва» (гл. №6 за 2007 год). Другое аддзяленне распачынае вакальна-харэаграфічная кампазіцыя «Мядуначка», якая служыць своеасаблівым пралогам да моцнага эмацыянальнага выбуху, што неўзабаве адбудзецца па ходзе спектакля. А менавіта так успрымаецца самая aрыгінальная i, магчыма, найбольш дасканала ўвасобленая частка спектакля — два магутныя па сваей энергетыцы i адначасова выключна кранальныя нумары «Жытнёвы раманс» i «Журавы». I тут цяжка не пагадзіцца з Міністрам культуры Уладзімірам Матвейчуком, які пасля прэм'еры зазначыу: «Шмат чаго бачыла славутая філарманічная сцэна, але такога моцнага уражання ад прагляду харэаграфічнага твора не было ніколі!"
Абодва фрагменты, пазначаныя як харэаграфічныя мініяцюра i балада, ствараюць гераічны эпас часоў Вялікай Айчыннай. Светлым пачуццём кахання прасякнуты сцэны з «Раманса», пастаўленага ў форме лірычных адажыо ў выкананні трох пар салістаў (Ірыны Грушовай i Аляксея Чарнышэвча, Кацярыны Кацюргіной i Руслана Абдула, Вольгі Вайцахоўскай i Аляксандра Сівакова); яны вабяць непасрэднасцю маладосці, шчырасцю i прыгажосцю. У памяці застаюцца i яркія характары герояў, i незвычайныя знаходкі ў галіне пластычнай выразнасці. Удалае выкарыстанне падтрымак з арсенала класічнага танца суседнічае з побытавымі рухамі i жэстамі. Асабліва падкупляе непасрэднасцю лейтматыў аднаго з дуэтаў, дзе хлопец люляе на руках каханую дзяучыну, прыкрыушы капелюшом яе бялюткія босыя ножкі.
Toe, што адбываецца падчас выканання балады «Журавы», іначай як вяршыняй увасаблення аптымістычнай трагедыі на харэаграфічнай сцэне не назавеш. Уздзеянне на гледачоў такое, што не вытрымліваюць нават самыя моцныя нервы: ком падступае да горла, а слёзы — да вачэй. Гэта, паміж іншага, i вынік успрымання «Журавоў» у кантэксце ўсяго спектакля. Па-за ім, як асобны канцэртны нумар, балада можа страціць частку сваёй маштабнасці. Бясспрэчны творчы поспех ycix стваральнікaў гэтых сцэн: i кампазітар, i мастакі па касцюмах, i артысты, i музыканты — кожны уклаў частку душы ў рэалізацыю ідэі, якую бляскуча ажыццявіла балетмайстар Валянціна Гаявая.
А узнікнуць такая задума магла толькі дзякуючы асабістаму жыццёваму досведу, у якім — i балючае рэха тых пакут, што давялося спазнаць у апаленым вайной дзяцінстве. Таму так праўдзіва i натуральна выглядаюць персанажы балады. I няма ніякай хлусні, i не падаюцца штучнымі сродкі балетнай выразнасці. Балада гучыць як драматычная песня, як плач, як крык пра цяжкі лес жанчыны. Пра тыя выпрабаванні, што вайна узваліла на яе плечы. Праца ад ранку да ранку. Да поту, да слёз, да крывавых мазалёу. Бязлітасныя радкі «пахаванак». Голад i галеча. Але з нараджэннем новага чалавека вяртаецца надзея. Уражанне, што мы ўспрымаем свет вачыма жанчыны, галоўнай гepaiні.
I гэта не выпадкова. Бо канцэптуальна для усёй творчасці балетмайстра. Для ycix праграм «Харошак». Вобраз жанчыны — дзяучынкі, дзяўчыны, маці — заўсёды ў цэнтры yвагі. Ён найбольш дакладна i ярка прапісаны, яму надаецца значная роля ў тэматычным i сюжэтным плане, ён адлюстроўвае i ўвасабляе лепшыя якасці i рысы чалавечай натуры, а таксама — прыгажосць i хараство прыроды i жыцця ўвогуле. Згадаем «Вяснянку» з першай часткі праграмы, калі гераіня, нібы Афрадыта з пены марской, узнікаае з ружовай квецені садоў. Нават назвы танцаў — «Любачка», «Мядуначка» — услаўляюць жаноцкасць. Больш простымі, пазбаўленымі персаніфікацыы выглядаюць у спектаклі мужчынскія вобразы.Яны атрымліваюць агульныя, тыповыя характарыстыкі — салдаты, касцы, госці, валачобнікі. Некаторыя персанажы з'яуляюцца носьбітамі пэўных камедыйных або адмоўных рыс (небаракі, гультаі, валацугі, п'яніцы). Выключэнне — вобразы, увасобленыя легендарным артыстам «Харошак» Фёдарам Балабайкам. Срод-камі непераўзыдзенай імправізацыйнай манеры танца ён здольны пераўтварыць нібыта адмоўныя якасці героя ва ўсмешку, жарт, чуласць. Ён — заўжды ў цэнтры ўвагі, заўжды на першым плане — у «Калядах», «Завеях», «Святках», «Валачобніках», «Сватах», «Вяселлі». Ад пачатку — да фінальных акордаў, бравурны характар якіх сведчыць, што напрыканцы, у «Калейдаскопе белаpycкix танцаў», артысты дэманструюць выключныя тэхнічныя здольнасці, акадэмічную манеру i музыкальнасць.
Роля музыкі дарэчы, не абмяжоўваецца ў «Беларусах» тым, што яна задае выканаўцам рытмічную аснову, надае каларыт i яркія фарбы танцам. Яна напаўняе ідэю сэнсам i, што асабліва важна, нараджае музычныя вобразы — паралельна з вобразамі пластычнымі.
Больш глыбокае i асэнсаванае стаўленне да музычнага матэрыялу ў значнай ступені звязана з прыходам у «Xapoшкі» новага музычнага кіраўніка — кампазітара Марыны Марозавай. Вучаніца i паслядоўніца славутага Яўгена Глебава, чый унёсак у развіццё беларускай балетнай музыкіі немагчыма пераацаніць, Марозава ўдала рэалізоўвае назапашаны досвед вучобы ў майстра i ўласны талент у новай для сябе сферы тэатралізацьі народна-сцэнічнага танца. Паспяховай аказалася спроба узняць невялікі па складзе аркестр да ўзроўню сімфанічнага гучання. Дапамаглі кампазітару i папярэдні вопыт стварэння музыкі для драматычных спектакляў, наяўнасць уласных балетных партытур. Складанасць сітуацыі ў тым, каб не збіцца на простае цытаванне фальклору або вядомых песень. Каб напісанае у стылі народных інтанацый мела пячатку ўласных тэматычных распрацовак i ўласную меладычнасць.
У апошнім спектаклі цікавымі атрымаліся яскравыя, дакладныя музычныя характарыстыкі асобных мізансцэн i персанажаў. Напрыклад, вельмі выразныя «Пляткаркі» вырашаны як спалучэнне i пераклічка імклівых скрыпак i ксілафона з 6асавітасцю групы баянаў. У тых жа «Журавах» чуецца уплыў народнага жаночага галашэння, дзе «секундныя» уздыхі дыктуюць тэмпарытм i манеру выканання. Шырокае гучанне аркестра адпаведным чынам надае патэтыку такім кампазіцыям, як «Гімн сонцу» — сэнсавы лейтматыў праграмы. Акрамя такіх моцных, «ударных» кампазіцый з глыбокім драматургічным асэнсаваннем у праекце знаходзіцца месца нумарам больш лёгкага гучання, якія нагадваюць устаўны дывертысмент.
Тэатралізаваная праграма «Беларусы», якаяз долела музычна-харэаграфічнымі сродкамі яркаадлюстраваць старонкі жыцця народа, стаіць у шэрагу лепшых дасягненняў нашай харэаграфіі.
Ігар Кузняцоў