БГЗХА «Хорошки»

Новости

10 апреля 2026 года

Поздравляем Детскую студию ансамбля «Хорошки» и руководителя с отличным выступлением и завоеванным призовым местом

Пресса

07 апреля 2026 года

Сюжэт тэлеканала «Беларусь 3» пра падрыхтоўку да канцэрта «Вясна ў Купалаўскім»

Новости

02 апреля 2026 года

Здымачная група тэлеканала “Беларусь 3” завітала на рэпетыцыю ансамбля “Харошкі”

  • Главная
  • Новости
  • Ансамбль «Харошкі» запрашае на канцэрт «Вясна ў Купалаўскім»
Новости
06.03.2026

Ансамбль «Харошкі» запрашае на канцэрт «Вясна ў Купалаўскім»

Ансамбль «Харошкі» запрашае на канцэрт «Вясна ў Купалаўскім»

Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль «Харошкі» 23 красавіка на галоўнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы прадставіць канцэртную праграму «Вясна ў Купалаўскім» ‑ яркую, эмацыйна багатую, напоўненую разнастайнымі фарбамі і непаўторнымі мастацкімі вобразамі.

Праграма прысвечана самай жыццесцвярджальнай пары года. Мовай харэаграфіі ў ёй апяваецца прыгажосць прыроды, грацыя і хараство славянскай жанчыны. Гледачы ўбачаць лірычныя, поўныя пяшчоты кампазіцыі, а таксама цікавыя, дынамічныя нумары ‑ трыумф жыцця, шчасця, кахання, адраджэння Зямлі. Расліны, птушкі, людзі славяць цудоўную пару года, адчуваюць ўнутраны ўздым, прыліў сіл і энергіі – гэта найлепшым чынам адлюстравана ў тэатралізаванай праграме «Вясна ў Купалаўскім».

Да сустрэчы, шаноўныя сябры, 23 красавіка ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы (г. Мінск, вул. Энгельса, 7) на дзіўным і непаўторным свяце высокага харэаграфічнага мастацтва, якое абавязкова падорыць вам многа радасці і выдатны настрой!

Пачатак а 19-ай гадзіне. Канцэрт пройдзе пад жывую музыку ў выкананні камерна-інструментальнага і вакальнага ансамбля.

Запрашаем набыць квіткі, ў касе Купалаўскага тэатра, а таксама анлайн на www.kupalauski.by, www.ticketpro.by па спасылках:

https://tce.by/shows.html?base=QzVDQkNGM0ItQ0U5OC00OUEzLTk2RkUtQkIxRTAyRTczQkI2&data=8207

https://www.ticketpro.by/kupit-bilet/45557/

Замовіць квіткі можна па тэлефоне +375 17 367 17 17.

Галерея изображений

  • Нажмите для увеличения 06-03-26-15 2.jpg
  •  
Смотреть встроенную онлайн галерею в:
https://www.khoroshki.by/ru/novosti/item/1197-ansambl-kharoshki-zaprashae-na-kantsert-vyasna-kupala-skim.html#sigProId37a0a4cee2
  • Главная
  • Новости
  • Коллектив
    • Художественный руководитель
    • О коллективе
    • Гастроли
    • Райдер
    • Школа-студия
    • Оркестр
    • Противодействие коррупции
    • Идеологическая работа
  • Программы
    • «Мы –белорусы» («Времена года»)
    • «Полоцкая тетрадь»
    • «Фольклор»
    • «Туровская легенда»
    • «Прощай, ХХ век» («Бобруйские картинки» и «Местечковые картинки»)
    • «Моя судьба – Хорошки»
  • Медиа
    • Пресса
    • Видео
  • Контакты

 

© 2004 -

БГAЗХА «Хорошки»

 

 

Разработка: ЦВР «Октябрьский»

18-02-26-48 Год белорусской женщины

 

23 01 25 22Портал рейтинговой оценки

 

Министерство культуры Республики Беларусь
  • BE
  • EN
Instagramm
Facebook
<