БГЗХА «Хорошки»

Новости

05 мая 2026 года

7 мая 2026 года а 18-ай гадзіне ў Арт-гасцёўні «Высокае мѣста» адбудзецца адкрыццё рэтраспектыўнай выставы «ХАРОШКІ. Жыццё на сцэне»

Новости

30 апреля 2026 года

Ансамбль «Хорошки» принимает участие в масштабной республиканской акции «Мастера искусств – защитникам Родины!»

Новости

27 апреля 2026 года

Поздравляем детскую студию ансамбля «Хорошки» с яркой победой на XII фестивале искусств «Скрыжаванні. Мінск»

  • Главная
  • Новости
  • 7 мая 2026 года а 18-ай гадзіне ў Арт-гасцёўні «Высокае мѣста» адбудзецца адкрыццё рэтраспектыўнай выставы «ХАРОШКІ. Жыццё на сцэне»
Новости
05.05.2026

7 мая 2026 года а 18-ай гадзіне ў Арт-гасцёўні «Высокае мѣста» адбудзецца адкрыццё рэтраспектыўнай выставы «ХАРОШКІ. Жыццё на сцэне»

7 мая 2026 года а 18-ай гадзіне ў Арт-гасцёўні «Высокае мѣста» адбудзецца адкрыццё рэтраспектыўнай выставы «ХАРОШКІ. Жыццё на сцэне»

Сёння ансамбль «Харошкі» – гэта легенда беларускай харэаграфічнай сцэны, магутны, заслужаны, сталы калектыў, які стварае свой рэпертуар на аснове аўтэнтычнага беларускага фальклору, захапляючы сучасную аўдыторыю народнымі танцамі, спевамі, музыкай, прыгажосцю нацыянальнага касцюма. Канцэртныя нумары ўтвараюць вялікія тэатралізаваныя праграмы, якія адлюстроўваюць нацыянальныя традыцыі і культуру. За пяцьдзесят з невялікім гадоў гледачы ўбачылі больш за 20 такіх праграм. Сярод іх: «Беларускі фальклор», «Па старонках «Полацкага сшытка», «Тураўская легенда», «Бывай, ХХ стагоддзе!», «Беларусы», «Зімачка», «Вясна», «Жураўліны крык», «Ішлі салдацікі дамоў», «Жнiво», «Масленка» і многія іншыя, што вельмі палюбіліся не толькі беларусам, але і людзям з самых розных краін сусвету.

Упершыню ў музейнай прасторы шырокаму гледачу прадстаўлена маштабная выстава, дзе творчасць Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі» разгортваецца ва ўсёй сваёй паўнаце. Рэтраспектыўная выстава «ХАРОШКІ. Жыццё на сцэне» – гэта сінтэз сцэнічнага мастацтва і арт-асяроддзя, які дазволіць кожнаму жадаючаму дакрануцца да магіі танца. На выставе наведвальнікі ўбачаць унікальныя экспанаты: сцэнічныя касцюмы, абутак, аксэсуары, створаныя для канцэртных праграм розных гадоў, эскізы касцюмаў, музычныя інструменты, фотаздымкі, якія адлюстроўваюць гісторыю ансамбля, афішы канцэртаў, узнагароды калектыву. Таксама на выставе будуць прадстаўлены экспанаты Дзіцячай студыі ансамбля «Харошкі».

Асаблівае месца ў экспазіцыі будзе прысвечана творчаму шляху выдатнага балетмайстра, заснавальніка ансамбля «Харошкі», народнай артысткі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Гаявой Валянціны Іванаўны, якая ў гэтым годзе адзначыць яркую юбілейную дату. Выстава дазволіць прасачыць гісторыю, зразумець эвалюцыю ансамбля праз прызму жыцця і творчасці яго стваральніка.

Аўтарскія карціны, эскізы сцэнічных касцюмаў Аляксея Гаявога – мастака па касцюмах і мастака-пастаноўшчыка ансамбля «Харошкі» – прадэманструюць, як асабісты мастацкі стыль станавіўся часткай вялікай творчай з’явы. Мастак увесь час эксперыментуе з матэрыяламі, колерамі і формамі, каб стварыць канцэпцыю, кампазіцыю і, нарэшце, унікальную візуальную выяву, якая будзе працаваць у адзінстве з музыкай і харэаграфіяй.

Выстава «ХАРОШКІ. Жыццё на сцэне» стане сапраўдным адкрыццём для аматараў мастацтва, прафесіяналаў харэаграфіі і ўсіх, хто цікавіцца культурай і гісторыяй танца, а таксама дазволіць гледачам глыбей зразумець спадчыну легендарнага ансамбля.

Экспазіцыя арганізавана пры ўдзеле Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Выстава працягне сваю работу да 26 ліпеня 2026 года па адрасе: г. Мінск, вул. Герцэна, 2а. Сардэчна запрашаем!

Галерея изображений

  • Нажмите для увеличения 11-05-26-18 1.jpg
  • Нажмите для увеличения 11-05-26-18 2.jpg
  •  
Смотреть встроенную онлайн галерею в:
https://khoroshki.by/ru/novosti/item/1214-7-maya-2026-goda-a-18-aj-gadzine-art-gastsjo-ni-vysokae-m-sta-adbudzetstsa-adkrytstsjo-retraspekty-naj-vystavy-kharoshki-zhytstsjo-na-stsene.html#sigProId5080cdb06e
  • Главная
  • Новости
  • Коллектив
    • Художественный руководитель
    • О коллективе
    • Гастроли
    • Райдер
    • Школа-студия
    • Оркестр
    • Противодействие коррупции
    • Идеологическая работа
  • Программы
    • «Мы –белорусы» («Времена года»)
    • «Полоцкая тетрадь»
    • «Фольклор»
    • «Туровская легенда»
    • «Прощай, ХХ век» («Бобруйские картинки» и «Местечковые картинки»)
    • «Моя судьба – Хорошки»
  • Медиа
    • Пресса
    • Видео
  • Контакты

 

© 2004 -

БГAЗХА «Хорошки»

 

 

Разработка: ЦВР «Октябрьский»

18-02-26-48 Год белорусской женщины

 

23 01 25 22Портал рейтинговой оценки

 

Министерство культуры Республики Беларусь
  • BE
  • EN
Instagramm
Facebook
<