БГЗХА «Хорошки»

Новости

02 июня 2025 года

7 чэрвеня ансамбль «Харошкі» прыме ўдзел у спартыўна-культурным фестывалі «Вытокi»

Пресса

28 мая 2025 года

«Хорошки» 31 мая выступят в Высоком, а 1 июня – в Каменце

Новости

26 мая 2025 года

Детская студия ансамбля «Хорошки» объявляет набор воспитанников на 2025/2026 учебный год для занятий хореографией

  • Главная
  • Новости
  • Акадэмічны ансамбль «Харошкі» сардэчна запрашае на канцэрт старажытнай беларускай музыкі «Каханне спрадвеку» 1 снежня ў КЗ «Мінск» (малая зала)
Новости
02.11.2021

Акадэмічны ансамбль «Харошкі» сардэчна запрашае на канцэрт старажытнай беларускай музыкі «Каханне спрадвеку» 1 снежня ў КЗ «Мінск» (малая зала)

Акадэмічны ансамбль «Харошкі» сардэчна запрашае на канцэрт старажытнай беларускай музыкі «Каханне спрадвеку» 1 снежня ў КЗ «Мінск» (малая зала)

Ці любіце вы барока, як любім яго мы? Ці любіце вы нашае, беларускае барока? Ці не марылі апошнім часам хаця б на гадзінку сыйсці ад сённяшняй штодзённай рэчаіснасці ў іншую эпоху, дзе пануюць старадаўняя музыка, прыгажосць і каханне?

Ці ведаеце вы, что музыкі ансамбля “Харошкі” з веданнем справы граюць не толькі народныя полькі ды кадрылі, але і шляхетныя канцоны і куранты, і, дарэчы, "куранты" – гэта зусім не гадзіннік? Ці здагадваецеся, колькі адценняў пачуццяў могуць выразіць два цудоўныя галасы - мужчынскі і жаночы? Ці не хацелася б вам на ўласныя вочы пабачыць, што меў на ўвазе Караткевіч, калі пісаў пра Яноўскую на балі: “…А поруч з ім плыла яна, проста плыла ў паветры, залацістая, белая, блакітная, як райская птушка, і вэлюм яе віўся ў паветры…” - і адчуць мурашкі па скуры?

Чакаем вас на вельмі атмасферным камерным канцэрце старажытнай музыкі “Каханне спрадвеку”, які адбудзецца 1 снежня 2021 года на малой сцэне КЗ “Мінск”.

Даведкі і замова квіткоў па тэлефонах: + 375 25 744 51 20 (Life, Viber), +375 17 328 66 38 (каса КЗ “Мінск”).

Таксама квіткі даступныя па спасылцы: https://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/ansambl-horoshki-343126/

  • Главная
  • Новости
  • Коллектив
    • Художественный руководитель
    • О коллективе
    • Гастроли
    • Райдер
    • Школа-студия
    • Оркестр
    • Противодействие коррупции
    • Идеологическая работа
  • Программы
    • «Мы –белорусы» («Времена года»)
    • «Полоцкая тетрадь»
    • «Фольклор»
    • «Туровская легенда»
    • «Прощай, ХХ век» («Бобруйские картинки» и «Местечковые картинки»)
    • «Моя судьба – Хорошки»
  • Медиа
    • Пресса
    • Видео
  • Контакты

 

© 2004 -

БГAЗХА «Хорошки»

 

 

Разработка: ЦВР «Октябрьский»

10-04-25-45 2025-Год благоустройства

 

23 01 25 22Портал рейтинговой оценки

 

Министерство культуры Республики Беларусь

КУПИТЬ БИЛЕТ

  • BE
  • EN
Instagramm
Facebook
<