БГЗХА «Хорошки»

Новости

02 июня 2025 года

7 чэрвеня ансамбль «Харошкі» прыме ўдзел у спартыўна-культурным фестывалі «Вытокi»

Пресса

28 мая 2025 года

«Хорошки» 31 мая выступят в Высоком, а 1 июня – в Каменце

Новости

26 мая 2025 года

Детская студия ансамбля «Хорошки» объявляет набор воспитанников на 2025/2026 учебный год для занятий хореографией

  • Главная
  • Новости
  • Запрашаем на наш сольны канцэрт «Зімачка», які адбудзецца 15 студзеня 2022 года ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі
Новости
20.12.2021

Запрашаем на наш сольны канцэрт «Зімачка», які адбудзецца 15 студзеня 2022 года ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі

Запрашаем на наш сольны канцэрт «Зімачка», які адбудзецца 15 студзеня 2022 года ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі

Шаноўныя сябры! Сардэчна запрашаем на наш святочны канцэрт, прымеркаваны да дня нараджэння калектыву. У першым аддзяленні вы ўбачыце нумары, у якіх адлюстраваны беларускія зімовыя святы і абрады:

“Каляда” – у гэтай вакальна-харэаграфічнай кампазіцыі сродкамі народна-сцэнічнага танца каларытна перадаюцца ўсе адметныя моманты самага вясёлага і яскравага зімовага свята: разгортваецца шэсце, падчас якога, па даўняй традыцыі танцуюць, жартуюць, спяваюць, зычаць гаспадарам шчасця і дабрабыту;

“Завеі” – танец сапраўды зачароўвае і перадае прыгажлосць роднай прыроды ў зімовы час;

“Кросны” – танец, рытм якога нагадвае работу кроснаў – старадаўняга ткацкага станка. А пластыка танцораў выдатна перадае багаты ўзор традыцыйнага беларускага ткацтва. Вядома, зіма ў вёсцы – не толькі адпачынак, гульні ды забавы, гэта яшчэ і час карпатлівай працы, народнай творчасці;

“Кужалёк” – у гэтым танцы дзяўчаты трымаюць у руках сувоі вытканага кужалю. Калі пачыналася адліга, палатно рассцілалі на снезе, тапталі яго, мялі, білі, каб яно стала мяккім ды бялюткім, як снег. З вялікай замілаванасцю і паэтычнасцю перадаюць артысты ансамбля ўсе этапы гэтай, здавалася б, будзённай сялянскай працы;

“Дрыготка” – у старадаўнія часы беларускія дзяўчаты вышывалі запаветную хустачку, каб падарыць яе свайму выбранніку. Той, хто атрымліваў дарагі сэрцу падарунак, мог смела ісці ў сваты да яе бацькоў…

Кожны нумар у праграме “Зімачка” – гэта сапраўдны харэаграфічны спектакль, у аснове якога – спалучэнне адметнага нацыянальнага каларыту і высокага майстэрства артыстаў. Упрыгожваюць канцэрт выдатныя вакальна-інструментальныя кампазіцыі.

У другім аддзяленні канцэрта вы ўбачыце маляўнічыя нумары з залатога фонду ансамбля.

Чакаем вас 15 студзеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі!

(г. Мінск, пр. Незалежнасці, 50). Пачатак а 19-ай гадзіне.

Запрашаем набыць квіткі на канцэрт у падарунак вашым родным і блізкім!

Кошт квіткоў 12-18 руб.

Квіткі без камісіі можна набыць:

+375 25 744 51 20 (Life, Viber), +375 17 374 84 52.

Таксама набывайце квіткі анлайн па спасылках:

Без камісіі: https://philharmonic.by/ru/concert/belorusskiy-gosudarstvennyy-zasluzhennyy-horeograficheskiy-ansambl-horoshki-zimachka-0

https://www.ticketpro.by/bilety-na-koncert/ansambl-xoroshki-zmachka-15-yanvarya-2022/

https://www.kvitki.by/rus/bileti/teatr/tanec/belarusk-dzjarzhany-zasluzhany-hareagrafchny-ansambl-haroshk-zmachka-6--346824/

Спяшайцеся! Ансамбль “Харошкі” пакажа тэатралізаваную праграму “Зімачка” толькі 15 студзеня! Канцэрт абавязкова падорыць вам радасць і добры настрой, напоўніць цяплом пахмурныя зімовыя дні!

  • Главная
  • Новости
  • Коллектив
    • Художественный руководитель
    • О коллективе
    • Гастроли
    • Райдер
    • Школа-студия
    • Оркестр
    • Противодействие коррупции
    • Идеологическая работа
  • Программы
    • «Мы –белорусы» («Времена года»)
    • «Полоцкая тетрадь»
    • «Фольклор»
    • «Туровская легенда»
    • «Прощай, ХХ век» («Бобруйские картинки» и «Местечковые картинки»)
    • «Моя судьба – Хорошки»
  • Медиа
    • Пресса
    • Видео
  • Контакты

 

© 2004 -

БГAЗХА «Хорошки»

 

 

Разработка: ЦВР «Октябрьский»

10-04-25-45 2025-Год благоустройства

 

23 01 25 22Портал рейтинговой оценки

 

Министерство культуры Республики Беларусь

КУПИТЬ БИЛЕТ

  • BE
  • EN
Instagramm
Facebook
<