БГЗХА «Харошкі»

Прэса

05 сакавіка 2024 года

"Я не шукала танцы. Я шукала цікавых людзей". Як стваралі легендарныя "Харошкі"?

Навіны

15 лютага 2024 года

Ансамбль “Харошкі” запрашае адзначыць прыход вясны разам!

Прэса

24 студзеня 2024 года

Паўвекавы алмаз «Харошак»

  • Галоўная
  • Медыя
  • Прэса
  • У Слуцку ў гарадскім Доме культуры выступілі «Харошкі»
Прэса
28.10.2019

У Слуцку ў гарадскім Доме культуры выступілі «Харошкі»

На мінулым тыдні ў Слуцку выступалі «Харошкі». Для тых, хто ведае і любіць нацыянальную культуру, гэта было сапраўдным святам. Харэаграфічны ансамбль прывёз случчанам праграму «Харошкі – 45» з лепшымі сваімі фальклорнымі нумарамі.
У Слуцку ў гарадскім Доме культуры выступілі «Харошкі»

Кожны іх танец – гэта міні-спектакль. Жыццесцвярджальныя і сумныя, гарэзлівыя і павольныя, яны заварожваюць, яны вымушаюць заміраць у замілаванні ці прытанцоўваць нават у крэсле. Адточаныя сінхронныя рухі артыстаў, цудоўная жывая музыка, шыкоўныя касцюмы – упэўнена, случчане, якія пабывалі на канцэрце ў Доме культуры, не пашкадавалі аб гэтым. А як прыгожа спяваюць салісты вакальна-інструментальнай групы, як чароўна гучаць нашы народныя мелодыі. Мая душа спявала. І не толлькі мая, словы захаплення чуліся то тут, то там у зале, пасля канцэрта. На працягу ўсяго прадстаўлення гледачы дзякавалі гарачымі апладысментамі.

Сёлета Беларускаму дзяржаўнаму акадэмічнаму заслужанаму харэаграфічнаму ансамблю «Харошкі», якім нязменна кіруе ўвесь гэты час яго заснавальнік Валянціна Іванаўна Гаявая, – 45 гадоў. Амаль паўстагоддзя радуюць таленавітыя ўдзельнікі ансамбля сваім майстэрствам не толькі суайчыннікаў, «Харошкі» вядомыя далёка за межамі нашай краіны. «Беларусы», «Полацкі сшытак», «Бывай, XX стагоддзе», «Тураўская легенда» – гэтыя праграмы расказваюць пра Беларусь і беларусаў на мове танца.

І калі вы ўбачыце афішу «Харошак», ідзіце на канцэрт абавязкова. Зарад пазітыву атрымаеце надоўга. І гэта проста вельмі прыгожа.

«Харошкі» запрашаюць на канцэрты ў Мінску.

Ірына ВЕЧАР.

Галерэя малюнкаў

  • Click to enlarge image 000477_8122_big.jpg Title Title
  • Click to enlarge image g2fqCDsm-9g.jpg Title Title
  • Click to enlarge image wA10HlwZK6M.jpg Title Title
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://khoroshki.by/be/medyya/presa/item/811-u-slutsku-garadskim-dome-kultury-vystupili-kharoshki.html#sigProIdecbadf11c8
  • Галоўная
  • Навіны
  • Калектыў
    • Мастацкі кіраўнік
    • Аб калектыве
    • Гастролі
    • Райдэр
    • Школа-студыя
    • Аркестр
    • Ідэалагічная праца
  • Праграмы
    • «Мы –беларусы» («Поры года»)
    • «Полацкі сшытак»
    • «Фальклор»
    • «Тураўская легенда»
    • «Бывай, ХХ стагоддзе» («Бабруйскія карцінкі» і «Местачковыя карцінкі»)
    • «Мой лёс – Харошкі»
  • Медыя
    • Прэса
    • Відэа
  • Кантакты
© 2004 - БДAЗХА «Харошкі»
Распрацоўка: ЦВР «Кастрычніцкі»

КУПІЦЬ БІЛЕТ

  • RU
  • EN
Instagramm
Facebook
<