У 1987 годзе пры ансамблі была адкрыта школа–студыя. Усе выкладчыкі студыі з'яўляюцца дзейнымі артыстамі ансамбля «Харошкі». Іх задача – перадаць выхаванцам не толькі сваё майстэрства, але і традыцыі, «фірмовы» стыль «Харошак» і, вядома ж, бясконцае захапленне беларускім народным танцам.