6 лістапада ансамбль «Харошкі» прымаў у сябе гасцей з г.Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці. У мэтах набыцця каштоўнага вопыту ў галіне народна-сцэнічнага танца рэпетыцыю ансамбля наведала Гарбунова Вольга Аляксандраўна, pаслужаны работнік культуры Расійскай Федэрацыі, прадстаўнік Камітэта па культуры Ленінградскай вобласці, а разам з ёй кіраўнікі самадзейных фальклорных харэаграфічных калектываў Ленінградскай вобласці.