БГЗХА «Харошкі»

Прэса

05 сакавіка 2024 года

"Я не шукала танцы. Я шукала цікавых людзей". Як стваралі легендарныя "Харошкі"?

Навіны

15 лютага 2024 года

Ансамбль “Харошкі” запрашае адзначыць прыход вясны разам!

Прэса

24 студзеня 2024 года

Паўвекавы алмаз «Харошак»

  • Галоўная
  • Навіны
  • «Харошкі» адзначаць свой дзень нараджэння разам з гледачамі
Навіны
04.01.2020

«Харошкі» адзначаць свой дзень нараджэння разам з гледачамі

Ансамбль "Харошкі" запрашае на свой сольны канцэрт "Местачковыя карцінкі", які адбудзецца 15 студзеня 2020 года ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі. Канцэрт прымеркаваны да дня нараджэння ансамбля. А сёлета нам спаўняецца ўжо 46 гадоў!
«Харошкі» адзначаць свой дзень нараджэння разам з гледачамі

У першым аддзяленні "Харошкі" пакажуць яркую, загадзелую, шчырую, напоўненую радасцю праграму "Местачковыя карцінкі", створаную на аснове гарадскога фальклору і папулярных мелодый мінулага стагоддзя. Змяшчае праграма і нумары, якія адлюстроўваюць жыццё яўрэяў Беларусі - асаблівага класа насельніцтва з багатай культурнай і нацыянальнай спадчынай, які прыўнёс у нашу культуру мноства цікавых і своеасаблівых кірункаў. У першым аддзяленні канцэрта гледачоў таксама чакае сюрпрыз - прэм'ера музычнага нумара з удзелам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Фёдара Балабайкі.

У другім аддзяленні канцэрта - кампазіцыі з зімовага цыкла тэатралізаванай праграмы "Беларусы" і іншыя нумары з залатога фонду ансамбля. У сезон зімовых халадоў, шэрага неба і ранніх змярканняў "Харошкі" запрашаюць на дзіўнае і непаўторнае свята высокага харэаграфічнага мастацтва, якое абавязкова падорыць вам цяпло, радасць, натхненне і выдатны настрой!

Мы з нецярпеннем чакаем сустрэчы! Пачатак у 19-00.

  • Галоўная
  • Навіны
  • Калектыў
    • Мастацкі кіраўнік
    • Аб калектыве
    • Гастролі
    • Райдэр
    • Школа-студыя
    • Аркестр
    • Ідэалагічная праца
  • Праграмы
    • «Мы –беларусы» («Поры года»)
    • «Полацкі сшытак»
    • «Фальклор»
    • «Тураўская легенда»
    • «Бывай, ХХ стагоддзе» («Бабруйскія карцінкі» і «Местачковыя карцінкі»)
    • «Мой лёс – Харошкі»
  • Медыя
    • Прэса
    • Відэа
  • Кантакты
© 2004 - БДAЗХА «Харошкі»
Распрацоўка: ЦВР «Кастрычніцкі»

КУПІЦЬ БІЛЕТ

  • RU
  • EN
Instagramm
Facebook
<