14 студзеня 2024 - 50 гадоў з дня заснавання ансамбля "Харошкі"
На ўтульнай сцэне тэатра вечар атрымаўся вельмі яркім і незабыўным. Асаблівую чароўную атмасферу падчас спектакля стваралі цудоўныя дэкарацыі.
Глядзельная зала стоячы апладзіравала стваральніку і нязменнаму кіраўніку ансамбля «Харошкі» Валянціне Іванаўне Гаявой.
Мы дзякуем работнікам адміністрацыі Вялікага тэатра Беларусі за высокі прафесіяналізм, за цёплую абстаноўку, спагадлівасць падчас падрыхтоўкі і правядзення канцэрта.
Мы дзякуем артыстам Вялікага тэатра Беларусі за выдатныя віншаванні і жадаем творчых поспехаў.
Мы дзякуем вам, дарагія гледачы, што падзялілi наша свята з намі! 45 гадоў мы працуем для таго, каб зноў і зноў радаваць вас і дарыць вам незабыўныя ўражанні, зараджаць вас любоўю і дабрынёй.
Мы запрашаем вас на нашы канцэрты і заўсёды з нецярпеннем чакаем сустрэчы!