14 студзеня 2024 - 50 гадоў з дня заснавання ансамбля "Харошкі"
4 сакавіка 2020 года «Харошкі» выступяць у Каралеўскім Оперным тэатры Маската. Гэта галоўная канцэртная пляцоўка краіны, сімвал Рэнесансу Амана, культурны цэнтр шырокага профілю. На яго сцэне выступаюць сусветныя выканаўцы самага высокага ўзроўню. Палітыка тэатра грунтуецца на тым, каб паказаць гледачам ва ўсёй паўнаце багацце сусветнай культурнай спадчыны. Знаёмячы публіку з лепшымі дасягненнямі культуры і ўсходняй, і заходняй цывілізацый, Аман, у той жа самы час, імкнецца захаваць сваю гістарычную і культурную самабытнасць, спакой, годнасць.
У рамках Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Султанаце Аман гледачы ўбачаць нумары з залатога фонду ансамбля «Харошкі», заснаваныя на багатым фальклорным матэрыяле, беларускай гісторыі. Яны адлюстроўваюць любоў да роднай прыроды, асаблівасці беларускай нацыі і яе гістарычнага мінулага:
- Гледачоў чакае сустрэча з сапраўднай беларускай зімой - снежнай і халоднай, але вельмі прыгожай парой года з завірухамі, пухнатым белым снегам. «Харошкі» прадэманструюць усю прыгажосць роднай прыроды ў зімовы час;
- Калектыў пакажа асаблівасці працы і побыту беларускага народа: пасеў жыта, збор ўраджаю, весялосьць і танцы з нагоды завяршэння палявых работ;
- Унікальны харэаграфічны спектакль «Сакалінае паляванне» з праграмы «Полацкі сшытак» перанясе гледачоў у замкавую эпоху беларускай гісторыі, пазнаёміць са старадаўнімі звычаямі змовін;
- Сюрпрызам для публікі будзе музычны нумар «Усходняя фантазія» ў выкананні аркестравай групы ансамбля.
Прадстаўляць нацыянальнае мастацтва Беларусі ў Амане для ансамбля «Харошкі» вялікі гонар і вялікая радасць, бо гэта - выдатная магчымасць паказаць унікальнасць, самабытнасць беларускага народа, яго традыцыі і найбагацейшыя духоўныя каштоўнасці.