14 студзеня 2024 - 50 гадоў з дня заснавання ансамбля "Харошкі"
Па словах аднаго з работнікаў гарадскога Дома культуры, такой колькасці прыезджых артыстаў сцэна ГДК не бачыла, па меншай меры ў гэтым годзе. І сапраўды, у канцэртнай праграме было задзейнічана больш за 40 чалавек.
Праграма «Фальклор» - гэта забіяцкія святочныя танцы, лірычныя балады, спаборніцкія переплясы вёсак і жартоўныя танцы з галавакружнымі трукамі.
Калектыў прадставіў такія нумары, як «Гомельскую кадрылю», «Віцебскую польку» і шмат іншых кампазіцый, якія зарадзілі прыйшоўшых пазітывам і энергіяй. Дарэчы, гледачы былі ў захапленні не толькі ад танцаў, але і ад касцюмаў артыстаў, а кожны нумар суправаджаўся гучнымі апладысментамі і радасьцю.