14 студзеня 2024 - 50 гадоў з дня заснавання ансамбля "Харошкі"
Артысты «Харошак» падарылі гледачам лепшыя нумары з «залатога фонду» ансамбля: харэаграфічныя кампазіцыі «Кросны», «Віцебская полька», «Ленсэй», «Пастушок», «Пава», «Весялуха», «Паванька», «Субота» і іншыя, шэраг вакальна-інструментальных кампазіцый.
Мы дзякуем гледачам за цёплы прыём і запрашаем на свае сольныя канцэрты ў г. Мінск.
Да новых сустрэч, сябры!
Фота «Слуцкі край»