14 студзеня 2024 - 50 гадоў з дня заснавання ансамбля "Харошкі"
Сардэчна запрашаем вас у Палац культуры Мінскага трактарнага завода! У першым аддзяленні "Харошкі" пакажуць яркую, велёлую, шчырую, напоўненую радасцю праграму "Местачковыя карцінкі", створаную на аснове гарадскога фальклору і папулярных мелодый мінулага стагоддзя. Праграма змяшчае i нумары, якія адлюстроўваюць багатую музычна-харэаграфічную спадчыну яўрэяў Беларусі - асобай этнічнай групы з самабытнымі традыцыямі, якія цесна перапляліся з беларускай культурай і прыўнеслі ў яе мноства цікавых кірункаў. У першым аддзяленні канцэрту гледачоў таксама чакае сюрпрыз - прэм'ера музычнага нумара "Местачковы дырыжор" з удзелам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Фёдара Балабайкi.
У другім аддзяленні - кампазіцыі з вясновага цыклу тэатралізаванай праграмы "Беларусы", а таксама іншыя нумары з залатога фонду ансамбля.
"Харошкі" запрашаюць у свет высокага харэаграфічнага мастацтва, які абавязкова падорыць вам радасць, яркія эмоцыі, выдатны настрой і душэўную цеплыню!
Мы з нецярпеннем чакаем сустрэчы і жадаем усім моцнага здароўя!
ДК Мінскага трактарнага завода, вул. Даўгабродская, 24, станцыя метро "Трактарны завод", тэлефон для даведак: 8 (017) 398 89 28
Кошт квітка 10, 12, 15 руб.