14 студзеня 2024 - 50 гадоў з дня заснавання ансамбля "Харошкі"
25 лютага на сцэну Палаца культуры ветэранаў выйдзе цяперашняе пакаленне таленавітых і працавітых выхаванцаў студыі, сярод якіх, магчыма, ёсць і будучыя зоркі народнага танца. Падтрымаюць падрастаючае пакаленне сваім выступам прызнаныя майстры сцэны - артысты «Харошак». Вы ўбачыце нумары з залатога фонду ансамбля: «Віцебская полька», «Ойра», «Пава», «Весялуха». Вакальна-інструментальная група ансамбля парадуе вас кампазіцыямі «Вясна-красна», «Каліна-ягада», «Арэшынка», «Харашуха» і інструментальным нумарам віртуознага выканання «Гармонікі найгрышы».
Асобным сюрпрызам стане забіяцкі нумар «Местачковы дырыжор» з удзелам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Фёдара Балабайка, аркестравай групы ансамбля «Харошкі» і выхаванцаў дзіцячай студыі.
Да сустрэчы на дабром, светлым, прыгожым свяце музычна-харэаграфічнага мастацтва, якое нікога не пакіне абыякавым і абавязкова падорыць выдатны вясновы настрой!
Па пытанні набыцця білетаў на канцэрт звяртайцеся па тэл.:
+375 29 500 68 83, +375 29 934 89 65, +375 17 227 23 30
Кошт квітка 10 руб.
Палац культуры ветэранаў (вул. Я. Купалы, 21)
Пачатак канцэрту ў 19-00