14 студзеня 2024 - 50 гадоў з дня заснавання ансамбля "Харошкі"
Пасля суровых зімовых халадоў зноў зменьваецца прырода, у паветры з'яўляецца прыемны свежы водар вясны. Гэтай цудоўнай жыццесцвярджальнай пары года прысвечана канцэртная праграма Валянціны Гаявой, у якой мовай харэаграфіі яна па-майстэрску апявае абуджэнне жыцця. Першае аддзяленне канцэрта ўключае ў сябе лірычныя, поўныя пяшчоты і прыгажосці кампазіцыі «Вяснянкі», «Гуканне вясны», «Перапёлачка», а таксама яркія і дынамічныя нумары «Юр'еў конь», «Валачобнікі», «Вясновыя скокі» - трыумф жыцця , шчасця, кахання, вясновага адраджэння Зямлі. Расліны, птушкі, людзі славяць прыгажуню-вясну, адчуваюць унутраны ўздым, прыліў сіл і энергіі.
Юныя выхаванцы дзіцячай студыі пры ансамблі «Харошкі» пацешаць гледачоў цудоўным нумарам «Вясна на калочку».
У другім аддзяленні канцэрта - лепшыя нумары з залатога фонду ансамбля.
Вясна - гэта не толькі час абнаўлення прыроды, яна абнаўляе і пачуцці людзей. Канцэртная праграма «Вясна» ў выкананні ансамбля «Харошкі» - эмацыйная, напоўненая яркімі фарбамі, непаўторнымі лірычнымі вобразамі, - абавязкова падорыць добры настрой і адчуванне радасці!
Чакаем вас, дарагія сябры, 21 красавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 50)
Пачатак у 19-00
Тэлефоны для даведак: +375 17 374 84 52 +375 25 744 51 20 (Life, Viber)