14 студзеня 2024 - 50 гадоў з дня заснавання ансамбля "Харошкі"
- 6 - 7 гадоў (дзяўчынкі і хлопчыкі без харэаграфічнай падрыхтоўкі, пачатак заняткаў - верасень 2021 года);
- 7 - 14 гадоў (дзяўчынкі і хлопчыкі з харэаграфічнай падрыхтоўкай у працягваючыя групы, пачатак заняткаў - красавік 2021 года).
Заняткі праходзяць у цэнтры горада ў будынку Белдзяржфілармоніі па адрасе г. Мінск, пр. Незалежнасці, 50 у ранішні і вячэрні час.
Праграма навучання ўключае ў сябе ўрокі харэаграфіі з элементамі класічнага і народнага танцаў.
Заняткі пабудаваны на рэпертуары легендарнага ансамбля «Харошкі» ў лепшых традыцыях беларускага харэаграфічнага мастацтва.
Выхаванцы студыі прымаюць удзел у канцэртах калектыву, а таксама ў конкурсах і фестывалях народнай культуры ў нашай краіне і за мяжой.
Тэлефон для даведак +375 29 500 68 83 Алена Мікалаеўна Багданава, кіраўнік студыі.
Дзіцячая студыя пры ансамблі «Харошкі» развівае ў выхаванцах працавітасць, сабранасць, уважлівасць, мэтанакіраванасць, фармуе грацыю, пластыку і выразнасць цела.
У канцэрце ансамбля «Харошкі» «Вясна» 21 красавіка на сцэне Белдзяржфілармоніі дзіцячая студыя пакажа выдатны нумар «Вясна на калочку».
Да хуткай сустрэчы, сябры!