14 студзеня 2024 - 50 гадоў з дня заснавання ансамбля "Харошкі"
«Ад смутку да вяселля» ‑ яркі, эмацыйна багаты, надзвычай кранальны харэаграфічны спектакль, напоўнены шчымлівымі, пранікнёнымі лірыка-драматычнымі нумарамі. У спектаклі гучыць тэма складанага, трагічнага лёсу жанчыны падчас вайны…
Але будзе на сцэне і сапраўднае свята, трыумф кахання, сімвал адраджэння, жыцця і светлай надзеі – «Беларускае вяселле» – цудоўная кампазіцыя, якую складаюць гулліва-жартоўныя танцы-сцэнкі. Артысты выконваюць іх з запалам, вялікім натхненнем, яркімі эмоцыямі і пачуццямі. Усё гэта вас чакае ў першым аддзяленні канцэрта.
Другое аддзяленне – лепшыя фальклорныя нумары з залатога фонду ансамбля «Харошкі». Жывая музыка і выдатны вакал вельмі ўпрыгожваюць канцэрт, надаюць яму яшчэ большую эмацыйнасць.
Запрашаем набыць квіткі на канцэрт і адзначыць свята Вялікай перамогі разам з намі! Вы атрымаеце сапраўдную асалоду ад прыгожай, цікавай тэатралізаванай праграмы, прасякнутай любоўю да сваёй роднай зямлі і яе традыцый!
Да сустрэчы 10 мая ва ўтульнай зале Белдзяржфілармоніі (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 50). Пачатак а 19-ай гадзіне.
Замова квіткоў без камісіі і даведкі па тэлефонах: +375 17 374 84 52, +375 29 353 62 31.
Кошт квіткоў 12-18 руб.
Запрашаем набыць квіткі анлайн па спасылках: