БГЗХА «Харошкі»

Прэса

05 сакавіка 2024 года

"Я не шукала танцы. Я шукала цікавых людзей". Як стваралі легендарныя "Харошкі"?

Навіны

15 лютага 2024 года

Ансамбль “Харошкі” запрашае адзначыць прыход вясны разам!

Прэса

24 студзеня 2024 года

Паўвекавы алмаз «Харошак»

  • Галоўная
  • Навіны
  • 16 снежня 2022 г. ансамбль «Харошкі» сардэчна запрашае ўбачыць тэатралізаваную праграму «Па старонках «Полацкага сшытка» на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Навіны
23.11.2022

16 снежня 2022 г. ансамбль «Харошкі» сардэчна запрашае ўбачыць тэатралізаваную праграму «Па старонках «Полацкага сшытка» на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы

16 снежня 2022 г. ансамбль «Харошкі» сардэчна запрашае ўбачыць тэатралізаваную праграму «Па старонках «Полацкага сшытка» на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы

Яркія харэаграфічныя міні-спектаклі «Вечар у замку», «Сярэднявечная плошча», «Танец рамеснікаў», «Шляхетны вясельны», «Закаханы стражнік», «Сакалінае паляванне», «Пілігрымы», «Свята ў прадмесці» ‑ каштоўныя дыяменты ў скарбонцы ансамбля «Харошкі». Пад чароўную музыку ў выкананні аркестра калектыва вытанчаныя дамы і кавалеры ствараюць атмасферу таямнічай эпохі Адраджэння. На сцэне нібы ажываюць персанажы старажытных палотнаў і гравюр - гэта і магнаты Вялікага Княства Літоўскага, і рамеснікі, і вандроўныя акцёры, і паэты-музыкі, і простыя гараджане, і жабракі…

Спецыяльна для праграмы «Па старонках «Полацкага сшытка» былі створаны ўнікальныя сцэнічныя касцюмы і галаўныя ўборы, многія з якіх упрыгожваюць элементы ручной працы: вышыўка, ткацтва, пляценне.

У 1996 годзе за пастаноўку выдатнай гістарычнай праграмы «Па старонках «Полацкага сшытка» таленавіты харэограф, стваральнік і нязменны мастацкі кіраўнік ансамбля «Харошкі» Валянціна Гаявая была ўзнагароджана Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь.

Да сустрэчы 16 снежня ў Купалаўскім на сапраўдным свяце высокага харэаграфічнага мастацтва! У пахмурныя зімовыя дні ансамбль «Харошкі» і праграма «Па старонках «Полацкага сшытка» абавязкова падораць вам радасць, цяпло, выдатны настрой, асобую атмасферу казкі! Пачатак а 19-ай гадзіне.

Даведкі і замова квіткоў па тэлефоне: + 375 29 693 25 08.

Запрашаем набыць квіткі анлайн на сайце тэатра і на сайтах квітковых аператараў www.ticketpro.by і www.kvitki.by.

  • Галоўная
  • Навіны
  • Калектыў
    • Мастацкі кіраўнік
    • Аб калектыве
    • Гастролі
    • Райдэр
    • Школа-студыя
    • Аркестр
    • Ідэалагічная праца
  • Праграмы
    • «Мы –беларусы» («Поры года»)
    • «Полацкі сшытак»
    • «Фальклор»
    • «Тураўская легенда»
    • «Бывай, ХХ стагоддзе» («Бабруйскія карцінкі» і «Местачковыя карцінкі»)
    • «Мой лёс – Харошкі»
  • Медыя
    • Прэса
    • Відэа
  • Кантакты
© 2004 - БДAЗХА «Харошкі»
Распрацоўка: ЦВР «Кастрычніцкі»

КУПІЦЬ БІЛЕТ

  • RU
  • EN
Instagramm
Facebook
<