БГЗХА «Харошкі»

Прэса

05 сакавіка 2024 года

"Я не шукала танцы. Я шукала цікавых людзей". Як стваралі легендарныя "Харошкі"?

Навіны

15 лютага 2024 года

Ансамбль “Харошкі” запрашае адзначыць прыход вясны разам!

Прэса

24 студзеня 2024 года

Паўвекавы алмаз «Харошак»

  • Галоўная
  • Навіны
  • У рамках акцыі «Ноч музеяў» Беларускі дзяржаўны акадэмічны ансамбль «Харошкі» сардэчна запрашае на канцэрты старажытнай беларускай музыкі «Полацкі сшытак», якія адбудуцца 20 мая ў Тэатральнай зале палацавага ансамбля ў Нясвіжы
Навіны
19.05.2023

У рамках акцыі «Ноч музеяў» Беларускі дзяржаўны акадэмічны ансамбль «Харошкі» сардэчна запрашае на канцэрты старажытнай беларускай музыкі «Полацкі сшытак», якія адбудуцца 20 мая ў Тэатральнай зале палацавага ансамбля ў Нясвіжы

У рамках акцыі «Ноч музеяў» Беларускі дзяржаўны акадэмічны ансамбль «Харошкі» сардэчна запрашае на канцэрты старажытнай беларускай музыкі «Полацкі сшытак», якія адбудуцца 20 мая ў Тэатральнай зале палацавага ансамбля ў Нясвіжы

Гэты ўнікальны камерны праект – хвалюючая сустрэча з яркай эпохай беларускага барока. У праграме прагучаць творы са зборніка музыкі “Полацкі сшытак” – каштоўнага дыямента нацыянальнай культурнай спадчыны.

У цэнтры ўвагі – музыка і адзін з найпрыгажэйшых музычных інструментаў – жывы чалавечы голас. Вы атрымаеце сапраўдную асалоду ад непаўторнага, лірычнага, напеўнага гучання музычных інструментаў у кампзіцыях “Гімн”, “Вечар у замку”, “Салома”, “Скамарохі”, “Менестрэлі”, “Сакалінае паляванне”, “Капрычыо”, “Танец рамеснікаў”, “Свята ў прадмесці”, нумарах “Шляхетны вясельны”, “Раговы”, “Трохдольны”, “Урачысты”, “Прыдворны”, “Струнны”, “Святочны”. Вас не пакінуць абыякавымі пяшчотныя вакальна-інструментальныя кампазіцыі “Князёўна”, “Дзе б ты ні была, кахана”, “Песня да Ружанцовай Маці Божай” і іншыя.

Чароўная музыка віртуознага выканання, выбітны вакал, раскошныя сцэнічныя касцюмы створаць асобую атмасферу далёкай таямнічай эпохі, абавязкова падораць вам вялікае эстэтычнае задавальненне і выдатны настрой.

Чакаем вас 20 мая а 14-ай і а 16-ай гадзіне ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж”.

Даведкі і замова квіткоў па тэлефонах:: +375 17 702 06 02, +375 29 551 80 51, +375 29 190 31 49.

Запрашаем набыць квіткі на www.khoroshki.by і на www.kvitki.by

Галерэя малюнкаў

  • Click to enlarge image 2.jpg Title Title
  • Click to enlarge image 3.JPG Title Title
  • Click to enlarge image 4.jpg Title Title
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://www.khoroshki.by/be/naviny/item/998-u-ramkakh-aktsyi-noch-muzeya-belaruski-dzyarzha-ny-akademichny-ansambl-kharoshki-sardechna-zaprashae-na-kantserty-starazhytnaj-belaruskaj-muzyki-polatski-sshytak-yaki-adbudzetstsa-20-maya-teatralnaj-zale-palatsavaga-ansamblya-nyasvizhy.html#sigProId5706494f39
  • Галоўная
  • Навіны
  • Калектыў
    • Мастацкі кіраўнік
    • Аб калектыве
    • Гастролі
    • Райдэр
    • Школа-студыя
    • Аркестр
    • Ідэалагічная праца
  • Праграмы
    • «Мы –беларусы» («Поры года»)
    • «Полацкі сшытак»
    • «Фальклор»
    • «Тураўская легенда»
    • «Бывай, ХХ стагоддзе» («Бабруйскія карцінкі» і «Местачковыя карцінкі»)
    • «Мой лёс – Харошкі»
  • Медыя
    • Прэса
    • Відэа
  • Кантакты
© 2004 - БДAЗХА «Харошкі»
Распрацоўка: ЦВР «Кастрычніцкі»

КУПІЦЬ БІЛЕТ

  • RU
  • EN
Instagramm
Facebook
<